У расійскім Кемераве ў сур'ёзнае ДТЗ трапіў беларускі трамвай

На адным з трамваяў бачная старая эмблема прадпрыемства "Белкамунмаш"

На адным з трамваяў бачная старая эмблема прадпрыемства "Белкамунмаш" / ГУВД Кемеровской области

Два трамваі сутыкнуліся сёння раніцай у расійскім горадзе Кемерава. Адзін з іх, мяркуючы па фота, беларускай вытворчасці, звярнуў увагу рэсурс Reform.news. У абодвух трамваях былі людзі. Вядома пра дзясяткі пацярпелых і аднаго загінулага. 

"На жаль, нягледзячы на ўсе намаганні лекараў, памёр адзін з пацярпелых у аварыі на Логавай шашы",прыводзіць словы кіраўніка Кемерава Дзмітрыя Анісімава партал ngs42.ru. Па дадзеных чыноўніка, стан астатніх шпіталізаваных боязі ў лекараў не выклікае. Раней часова выконваючы абавязкі губернатара Кузбаса Ілля Серадзюк казаў, што пасля аварыі па дапамогу да медыкаў звярнуліся 67 чалавек. "З іх у цяжкім стане тры чалавекі — двое знаходзяцца ў рэанімацыі, адзін у аперацыйнай", — пісаў Серадзюк. Пазней колькасць пацярпелых яшчэ вырасла. Па словах міністра аховы здароўя рэгіёну Дзмітрыя Беглова, у ДТЗ з трамваямі пацярпелі больш за 90 чалавек . Сярод іх сем дзяцей

Магчымай прычынай аварыі маглі стаць праблемы з тармазной сістэмы. "Інтэрфакс" прыводзіць тлумачэнні прадстаўнікоў Кемераўскай электратранспартнай сістэмы (КЭТК). Па іх словах, "спачатку трамвай на цяжкім участку, які ідзе пад ухілам, па невядомай прычыне не затармазіў і пад дзеяннем цэнтрабежнай сілы з салона выпалі два чалавекі". Пры гэтым у КЭТК адзначаюць, што кіроўца не мог адчыніць дзверы, хутчэй за ўсё "яны былі выціснутыя пад напорам пасажыраў". Далей трамвай працягнуў рух і ўрэзаўся ў іншы трамвай, які стаяў на прыпынку. 

"Цяпер разглядаецца дзве версіі таго, што адбылося: чалавечы фактар і тэхнічная", — адзначылі ў прэс-службе КЭТК. Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 238 КК РФ (аказанне паслуг, якія не адказваюць патрабаванням бяспекі жыцця або здароўя спажыўцоў).

Між тым кіраўнік горада Анісімаў адзначыў, што знос кемераўскіх трамваяў дасягае 90%. "Яны састарэлыя, іх узрост складае да 40 гадоў",адзначыў ён у інтэрв'ю ТАСС. Гарадскія ўлады цяпер шукаюць фінансаванне, каб абнавіць парк.

В российском Кемерово в серьезное ДТП попал белорусский трамвай
На месцы здарэння / city-n
В российском Кемерово в серьезное ДТП попал белорусский трамвай
У выніку аварыі пацярпелі каля 70 чалавек / ngs42.ru

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі