У расійскім Растове-на-Доне з’явілася паўтысячы безыменных магіл (фота)

Вялікае захаванне з сотнямі безыменных магіл з’явілася ў расійскім Растове-на-Доне ў червені-верасні 2014 года. Свежыя магілы былі выкапаныя ў баку ад мясцовых могілак на асобным участку. Інфармацыя пра гэтае дзіўнае захаванне з’явілася ў інтэрнэце. Таксама ў сеціве з’явіліся здымкі з геапазнакамі, на якім гэтыя магілы выразна бачныя.

Як інфармуе УНІАН, на мапе Растова сапраўды ёсць такі аб’ект у геаграфічным трохкутніку — паміж Цемярніцкім, Верхнецемярніцкім і ракой Цемярнік. Пры гэтым колькасць магіл з парэшткамі невядомых людзей увесь час павялічваецца. Звычайна гэта месцы пахаванняў, пазначаныя толькі надпісамі “НМ” і “НЖ”, што, імаверна, азначае “невядомы мужчына” і “невядомая жанчына”.

Смерць невядомых датуецца летам-восенню 2014 года. Узрост пахаваных — 20-40 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі