У Расію пачалі прыязджаць з Беларусі прэтэндэнты на палёт у космас

У Расію пачалі прыязджаць з Беларусі прэтэндэнты на палёт у космас

У Расію пачалі прыязджаць з Беларусі прэтэндэнты на палёт на Міжнародную касмічную станцыю, паведамляе ria.ru. Агулам іх 29 чалавек. У РФ прыехалі не ўсе адразу, бо ёсць графік працы медыцынскай камісіі.

У "Роскосмосе" кажуць, што адбор будзе працягвацца да канца лета — пачатку восені. Вядома, што ў спісе траціна прэтэндэнтаў — жанчыны. Плануецца, што беларускі касманаўт паляціць у космас у канцы 2023 года.

Беларусы былі ў космасе ў савецкія часы: Пётр Клімук (упершыню ў 1973 годзе) і Уладзімір Кавалёнак (упершыню ў 1977-м). Пра сваё беларускае паходжанне распавядала Валянціна Церашкова, першая жанчына ў космасе (1963). Беларускае паходжанне маюць расійскія касманаўты Алег Навіцкі і Алег Арцем'еў, якія дагэтуль лятаюць на МКС.

"Росмосмос" атрымаў ад прэзідэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзіміра Гусакова ліст з прапановай "канкрэтных тэм для эксперыментаў на борце МКС". Расіяне аднак будуць разглядаць, наколькі яны "своечасовыя і прыярытэтныя".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі