У космас паляцеў “беларуска-расійскі касманаўт”

У космас паляцеў “беларуска-расійскі касманаўт”

21 сакавіка ў космас паляцеў карабель “Саюз МС-08” з новым экіпажам Міжнароднай касмічнай станцыі. У яго складзе — касманаўт “Раскосмаса” Алег Арцем’еў, астранаўты NASA Эндру Фойстэл і Рычард Арнальд. Высветлілася, што ў Арцем’ева беларускія карані. Яго бацька, Герман Арцем’еўбеларус, ураджэнец Друі ў Браслаўскім раёне. У 1970-м ён служыў у Рызе, там і нарадзіўся сын. Пасля выхаду ў запас падпалкоўнік Арцем’еў з жонкай у 1992 годзе пераехаў з Казахстана (там ён служыў на Байкануры) у Віцебск.

Іх сын у той час адслужыў у савецкім войску ў Вільні і працаваў электраманцёрам у Таліне. Пасля ён пераехаў у Расію, скончыў Маскоўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя Баўмана, працаваў у ракетна-касмічнай карпарацыі “Энергія”, у 2009-м на выдатна скончыў Расійскую акадэмію дзяржслужбы пры прэзідэнце Расійскай Федэрацыі. У 2003 годзе Алега Арцем’ева залічылі ў атрад касманаўтаў. У 2009-м ён прымаў удзел у эксперыменце-імітацыі палёту на Марс (гэта была 105-суткавая ізаляцыя). Першы палёт Арцем’ева ў космас адбыўся ў 2014 годзе (у сакавіку-верасні). У 2016 годзе стаў Героем Расіі.

Алег Арцем’еў позна стварыў сям’ю — у 39 гадоў. У яго ёсць сын Савелій. Сваё жыццё, працу ў космасе ён збіраецца асвятляць у сацыяльных сетках. Дарэчы, як інфармуе партал tut.by, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Кілін называе Арцем’ева “беларуска-расійскім касманаўтам”. Паводле яго слоў, Алег не адмаўляецца, каб яго так называлі. Сярод дзейных расійскіх касманаўтаў ёсць яшчэ адзін "беларуска-расійскі касманаўт" — Алег Навіцкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі