У Растоўскай вобласці РФ шукаюць дзясяткі вайскоўцаў, якія ўцяклі з фронту. Мясцовыя паліцэйскія атрымалі адпаведную арыенціроўку. Як піша @bazabazon, вайскоўцы ўцяклі 24 траўня з-пад Лісічанска. Падчас іх уцёкаў загінуў вайсковец Мінабароны.
Мяркуецца, што ўцекачы маюць зброю і перасоўваюцца на аўтамабілях. Мяркуецца, што яны могуць з'явіцца ў Растоўскай вобласці.
Напярэдадні з'яўлялася неафіцыйная інфармацыя пра тое, што з фронту ўцяклі былыя зняволеныя. Падчас іх уцёкаў нібыта загінула некалькі чалавек.
Гэта, відаць, самыя масавыя ўцёкі з фронту ва Украіне расійскіх вайскоўцаў.