У рэйтынгу пашпартоў Беларусь у адным радку з Тайландам
Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь / 34travel.me
Беларусь падзяліла 64-е месца ў рэйтынгу пашпартоў з Тайландам і паўднёваафрыканскай краінай Лесота.
Індэкс пашпартоў Henley & Partners аналізуе візавыя правілы 227 краін і тэрыторый свету. Пазіцыя дзяржавы ў рэйтынгу вызначаецца колькасцю краін, у якія яе грамадзяне могуць уязджаць без візы. Балы налічваюцца за кожны напрамак бязвізавага ўезду.
Беларусы могуць наведаць без візы 79 краін. Зрэшты, за апошнія 14 гадоў Беларусь значна палепшыла пазіцыі ў рэйтынгу. У момант з'яўлення рэйтынгу беларусам былі даступныя толькі 56 бязвізавых кірункаў.
На першым месцы ў рэйтынгу — Сінгапур, другую пазіцыю падзялілі Германія, Іспанія і Італія. Сярод краін, з якімі мяжуе Беларусь, лепшае месца ў рэйтынгу ў Польшчы — яна заняла шосты радок і падзяліла яе з Аўстраліяй і Венгрыяй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.