У рэйтынгу WTA Азаранка па-ранейшаму на другім месцы
У панядзелак апублікавалі абноўлены рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі.
Беларуска Вікторыя Азаранка з 8805 баламі знаходзіцца на другім месцы, на першым — амерыканка Серэна Уільямс з 11920 ачкамі, на трэцім — расіянка Марыя Шарапава з 8765 баламі.
Яшчэ адна беларуска Вольга Гаварцова займае 75 месца. За тыдзень яна палепшыла сваё становішча ў рэйтынгу толькі на адну пазіцыю.
У чэмпіёнскай гонцы Вікторыя Азаранка займае трэцяе месца, у яе 5370 балаў, у Серэны Уільямс — 8420 ачкоў, у Марыі Шарапавай — 5890.
Фота — nv-online.info