У рэйтынгу WTA Вікторыя Азаранка паднялася на адзін радок
У абноўленым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) беларуска Вікторыя Азаранка ўзнялася на адзін радок. Цяпер яна займае 22-ю пазіцыю. Таксама на адзін радок узнялася і Вольга Гаварцова — яна 69-я.
Яшчэ адна наша суайчынніца Аляксандра Сасновіч засталася на 103-м месцы.
Першае месца сярод жанчын па-ранейшаму займае амерыканка Серэна Уільямс. На другім месцы — румынка Сімона Халеп, а трэцяй апынулася іспанка Гарбінье Мугуруса.
Фота: eurosport.ru