У сакавіку беларусы прадалі валюты больш, чым купілі

У сакавіку беларусы прадалі валюты больш, чым купілі

У сакавіку 2021-га беларусы прадалі валюты больш, чым купілі, паведамляе Нацбанк. 

Паводле яго статыстыкі, за мінулы месяц фізічныя асобы купілі 545,9 мільёна долараў (на 24,6% больш чым у лютым), а прадалі — 645 мільёнаў долараў (рост на 24,6%). 

Дарэчы, да сакавіка 2020 года насельніцтва беларусы 49 месяцаў здавалі валюты больш, чым куплялі. Рэзкі ўсплёк аб'ёмаў куплі быў зафіксаваны ў сакавіку і жніўні 2020-га. У выніку мінулы год фізасобы скончылі чыстымі пакупнікамі, піша TUT.by: упершыню з 2013 года купля наяўных грошай перавысіла продаж на 147,5 мільёна долараў.

Дарэчы, калі ўлічыць безнаяўныя абменныя аперацыі, то беларусы купляюць валюты больш, чым прадаюць. У сакавіку купля безнаяўнай валюты на 123,5 мільёна долараў перавысіла продаж. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі