У Санкт-Пецярбургу аўтобус МАЗ выехаў на тратуар з пешаходамі, ёсць пацярпелыя
Беларускі аўтобус нарабіў бяды ў расійскім горадзе
У сераду ў Санкт-Пецярбургу на вуліцы Берынга аўтобус МАЗ раптоўна выехаў на тратуар з пешаходамі. Чацвёра з пяці пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане. Сярод іх ёсць непаўнагадовы. Каб людзей дастаць з-пад аўтобуса, ратавальнікі выкарысталі аўтакран. Пасажыры аўтобуса не пацярпелі, паведамляе fontanka.ru.
Прычына здарэння пакуль невядомая (сярод версій — стан здароўя кіроўцы). Сам выезд аўтобуса з праезнай частцы трапіў на відэа.
Здарэнні з беларускімі аўтобусамі ў Санкт-Пецярбургу нярэдкія. Днямі ў горадзе згарэў МАЗ. На шчасце, пасажыры паспелі выйсці з салона.
І ў гэтай сітуацыі МАЗ будуе новы завод для зборкі аўтобусаў, абяцае выпускаць іх значна больш, чым цяпер.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.