У Савеце Федэрацыі Расіі ўстурбаваліся пастаўкамі кветак з Беларусі

У Савеце Федэрацыі Расіі ўстурбаваліся пастаўкамі кветак з Беларусі

Праблемай рээкспарту кветак з Беларусі ў Расію ўстурбаваліся на самым высокім узроўні. Роўных магчымасцяў для пастаўшчыкоў кветак запатрабавала спікер Савета Федэрацыі Валянціна Матвіенка.

Пра гэта яна размаўляла з намеснікам міністра фінансаў Расіі Аляксеем Сазанавым. "Няроўныя канкурэнтныя ўмовы для пастаўшчыкоў замежных кветак і для нашых кветкаводаў, якія ўклалі свае інвестыцыі, пабудавалі цяпліцы, вырошчваюць кветкі і знаходзяцца ў сябе ў Айчыне ў больш стратных умовах. У іх было 10% ПДВ, са студзеня мінулага года паднялі да 20%. Замежныя ідуць на льготных умовах у краіну, што-небудзь жа трэба прыдумаць", — перадае ТАСС словы Матвіенка.

Сазанаў паведаміў, што праз Беларусь цяпер кветкі ўвозяць з заніжанымі мытнымі коштамі, і выказаў надзею, што сітуацыю "стабілізуюць" ужо сёлета. Да канца сакавіка Мінфін Расіі павінен будзе падрыхтаваць "дарожную мапу" з пераікам мер для развязання гэтай праблемы і тэрмінамі іх прыняцця.

Асноўнымі рээкспарцёрамі кветак з Беларусі з'яўляюцца структуры, блізкія да Аляксея Алексіна і Мікалая Варабʼя. РІА "Новости" ацэньвала верагодную выручку ад такога бізнесу ў 300 мільёнаў долараў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі