У Севастопалі расіяне захапілі яшчэ адзін украінскі карабель
Расійскія вайскоўцы захапілі ўкраінскі карвет "Хмяльніцкі".
Як перадае УНІАН, напад учынілі 60 ўзброеных расійскіх вайскоўцаў і група так званай крымскай "самаабароны".
"Гэтыя людзі, якія высадзіліся на карабель, пашкодзілі цалкам увесь хадавы масток, пашкодзілі дызель-генератар №2 , з дапамогай якога забяспечваўся карабель электраэнергіяй, вывелі з ладу кіраванне галоўнымі рухавікамі, асабісты склад заблакавалі на хадавым мастку", — паведаміў памочнік капітана карвета "Хмяльніцкі" Мікалай Бурдаў.
Каб не даць затапіць карабель, камандзір карвета ў экстранай сітуацыі загадаў пакінуць яго. Расійскія захопнікі адбуксіравалі карабель у бухту Курыная.
Нагадаем, што ў чацвер расіяне штурмам захапілі карвет "Цярнопаль".
Фота — УНІАН