У Шчэціне аўтамабіль наехаў на натоўп людзей, шмат параненых

На месцы наезду на людзей

На месцы наезду на людзей / szczecin.wyborcza.pl

1 сакавіка ў Шчэціне легкавы аўтамабіль Ford наехаў на натоўп людзей, якія былі на пешаходным пераходзе. Мясцовыя ўлады паведамляюць пра 19 параненых, сярод іх непаўналетніх. У многіх пацярпелых цяжкія траўмы. Сведкі кажуць, што збітых людзей ад ўдару падкінула ў паветра на некалькі метраў.

Паліцыя затрымала кіроўцу, які з месца здарэння з'ехаў і яшчэ сутыкнуўся з чатырма машынамі (там таксама былі пацярпелыя). Гэта 33-гадовы мужчына. Матывы яго ўчынку пакуль невядомыя.

У Шчэціне аўтамабіль наехаў на натоўп людзей, шмат параненых
szczecin.wyborcza.pl
У Шчэціне аўтамабіль наехаў на натоўп людзей, шмат параненых
У Шчэціне аўтамабіль наехаў на натоўп людзей, шмат параненых

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі