У школьнікаў плануюць адбіраць тэлефоны на час урокаў
Беларускім школьнікам могуць забараніць карыстацца мабільнікамі падчас урокаў. А навучальных кабінетах мяркуецца паставіць скрынкі для захоўвання гаджэтаў.
Пра такія планы паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і моладзевай палітыкі Міндукацыі Эдуард Тамільчык, інфармуе БЕЛТА.
Па словах чыноўніка, такія меры прадугледжаныя загадам №156 "Аб зацвярджэнні прыкладнай інструкцыі аб арганізацыі прапускнога рэжыму ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі", якія Мінадукацыі выдала 11 сакавіка 2019 года.
У дакуменце таксама адлюстроўваюцца пытанні арганізацыі прапускнога рэжыму ва ўстановах адукацыі, зацверджаны пералік прадметаў i рэчываў, забароненых да захоўвання і выкарыстання навучэнцамі ў перыяд знаходжання ў установе адукацыі.