У Скідзелі паставяць помнік бураку

У Скідзелі паставяць помнік бураку

Скідзельскі цукровы камбінат хоча ў 2020 годзе паставіць у горадзе "помнік бураку", піша "Перспектива".

Праўда, як будзе выглядаць статуя, яшчэ не вызначыліся. Паводле адной з версіяў, гэта будуць дзве рукі, якія трымаюць буракі. Аднак ёсць і іншыя варыянты

Паставіць скульптуру мяркуецца да "Дажынак-2020". Размясціць яе хочуць на скрыжаванні вуліц Першамайскай і Кірава, каля адміністрацыйнага будынка Скідзельскага камбіната, або паблізу Дома культуры. 

Двухметровую статую плануюць вырабіць са сплаву бронзы і сілуміну ў камбінацыі з каменем.

Дарэчы, гэта будзе не першая "прадуктовая" статуя ў Беларусі. У Глыбокім ужо ёсць помнік вішні, а ў Шклове — гурку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі