У Славянку зацішша, колькасць загінулых украінскіх сілавікоў расце (відэа)

Як паведамляе УНІАН, падчас абстрэлу баевікамі верталётаў Мі-24 Узброеных сілаў Украіны загінула двое вайскоўцаў, яшчэ некалькі паранена. Колькі дакладна верталётаў было збіта, не паведамляецца. Баевікі заявілі раней, што збілі тры ўкраінскія верталёты ды захапілі ў палон параненага ўкраінскага лётчыка.



Украінскі бок сцвярджае, што верталёты былі збітыя з выкарыстаннем пераносных зенітна-ракетных комплексаў. Яшчэ адзін верталёт армейскай авіяцыі атрымаў пашкоджанні, калі быў абстраляны са стралковай зброі, пацярпелых не было.



Тым часам у Славянску зацішша. Украінскія сілавікі замацаваліся на ўскраінах горада, дзе ліквідавалі блокпасты, атакаваць цэнтр горада яны не спяшаюцца. З'явілася інфармацыя, што касцяк групы баевікоў збіраецца прарывацца з горада. У цэнтры Славянска будуюцца новыя барыкады.
 

Фота — УНІАН, instagram.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі