У Славянску злавілі 4 баевікоў, якія маглі страляць па верталётах (фота)
2 траўня ў гэтым горадзе Данецкай вобласці Украіны праходзіць антытэрарыстычная аперацыя.
Падчас яе баевікамі з дапамогай пераносных зенітна-ракетных комплексаў былі збітыя некалькі верталётаў, ёсць загінулыя і параненыя, адзін лётчык трапіў у палон. Як паведамляе прэс-служба Мінабароны, украінскія сілавікі затрымалі чатырох баевікоў з блокпаста, адкуль маглі страляць па ўкраінскіх верталётах. Праводзіцца расследаванне.
Фота — Facebook