У Следчым камітэце партрэты Лукашэнкі таннейшыя, чым у Клічаўскім лясгасе

Трэба больш партрэтаў! У лясгасы, у дзіцячыя садкі, у патолагаанатамічныя бюро! / Еўрарадыё
Трэба больш партрэтаў! У лясгасы, у дзіцячыя садкі, у патолагаанатамічныя бюро! / Еўрарадыё

Тэарэтычна чыноўнікі могуць прымусіць размясціць дзяржсімволіку ў любой дзяржарганізацыі. Напрыклад, на падставе закона аб дзяржаўных сімвалах. Але пра тое, што ў кабінеце абавязкова павінен вісець партрэт Лукашэнкі, не гаворыцца. Тым не менш кіраўнікі на месцах (не выключана, што ў "добраахвотна-прымусовым парадку") за бюджэтныя грошы працягваюць закупляць выявы цяперашняга беларускага кіраўніка.
 

І для супрацоўнікаў, і для нябожчыкаў

В Следственном комитете портреты Лукашенко дешевле, чем в Кличевском лесхозе

На сайце goszakupki.by ёсць лот, у якім Мінскае абласное патолагаанатамічнае бюро хоча за 90 рублёў купіць два партрэты Лукашэнкі. Дадаткам ідзе дзяржсімволіка і аксесуары да яе на 810 рублёў. Мабыць, ідэолагі хочуць паўсюдна прышчапіць любоў да беларускага кіраўніка. Ад калыскі да магілы з Лукашэнкам — у літаральным сэнсе.

 

Для тых, каму і так нялёгка

В Следственном комитете портреты Лукашенко дешевле, чем в Кличевском лесхозе

У Віцебскім абласным клінічным цэнтры псіхіятрыі і наркалогіі за два партрэты Лукашэнкі гатовыя аддаць 20 рублёў. Ці то ў галоўнага лекара ў кабінеце павесяць, ці то будуць выкарыстоўваць для матывацыі пацыентаў. Маўляў, мала вам таго, што ў вас Лукашэнка краінай кіруе, дык вы яшчэ і п'яце, адумайцеся!

Мінскі гарадскі дзіцячы клінічны цэнтр па стаматалогіі акрамя атрыбутыкі з дзяржсімволікай таксама закупіў тры партрэты Лукашэнкі агульным коштам 75 рублёў. Хочацца верыць, што яны апынуцца ў пакоях чыноўнікаў, а не на сцяне перад вачыма дзяцей, калі ім лечаць зубы. У кабінеце стаматолага і без таго шмат болю.

 

Дзяржсцягі з "буржуйскай" тканіны для лясгасаў

У Хойніцкім лясгасе раскашэліліся на 8200 рублёў, каб закупіцца дзяржсцягамі і іншай атрыбутыкай. 190 рублёў выдзелілі на дзесяць партрэтаў Лукашэнкі ў драўлянай рамцы белага колеру.

Зразумела, усё гэта куплена за сродкі, накіраваныя на фінансаванне вядзення лясной і паляўнічай гаспадаркі. Дарэчы, у тэхнічных патрабаваннях да камплекту фірмавых сцягоў пазначана, што тканіна павінна быць з англійскага атласу "Бэнэт сілк". А не вытворчасці якой-небудзь там беларускай ААТ "Камволь".

В Следственном комитете портреты Лукашенко дешевле, чем в Кличевском лесхозе
А як жа падтрымаць айчыннага вытворцу? / goszakupki.by

На месцах не шкадуюць бюджэтных грошай на партрэты Лукашэнкі. За 16 фатаграфій у рамцы Клічаўскі лясгас заплаціў 1920 рублёў, па 120 BYN за кожную. Магчыма, каб кожны лось і кабан ведаў, хто ў Беларусі "галоўны гаспадарнік".

В Следственном комитете портреты Лукашенко дешевле, чем в Кличевском лесхозе

Ашчадлівыя сілавікі

Іншая рэч сілавікі: упраўленне Следчага камітэта па горадзе Мінску наогул не пераймаецца і оптам закупляе плакаты 40*55 сантыметраў па... два рублі за штуку! Або ў СК Лукашэнку любяць менш, або ў іх грошай не так шмат, як у Клічаўскім лясгасе.

В Следственном комитете портреты Лукашенко дешевле, чем в Кличевском лесхозе
Ці не час Следчаму камітэту праверыць лясгасы з партрэтамі па 120 рублёў?! / goszakupki.by

У навукова-практычным цэнтры Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз абмежаваліся трыма плакатамі з партрэтам Лукашэнкі фармату А3 і купілі іх усяго па 5 рублёў за штуку. Плюс лот у 35 рублёў на рамкі для фота — і ўсё роўна гэта значна танней, чым у Клічаве.

В Следственном комитете портреты Лукашенко дешевле, чем в Кличевском лесхозе

У Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва таксама патрэбныя выявы "вялікага стырнавога" ў рамцы пад шклом, але па 100 рублёў за штуку. У патрабаваннях Мінбудархітэктуры партрэт павінен быць 45*60 сантыметраў, у той час як у лесагаспадарцы Клічава заяўленая вышыня малюнка 35 сантыметраў.

В Следственном комитете портреты Лукашенко дешевле, чем в Кличевском лесхозе
У Мінбудархітэктуры партрэты Лукашэнкі таннейшыя, чым у Клічаўскім лясгасе / goszakupki.by

900 рублёў (100 рублёў за штуку) на партрэты Лукашэнкі аддаў Дэпартамент фінансаў і тылу МУС.

В Следственном комитете портреты Лукашенко дешевле, чем в Кличевском лесхозе

Карацей, на goszakupki.by можна знайсці нямала дзяржарганізацый, якія ніяк не могуць налюбавацца на партрэт Аляксандра Лукашэнкі. Пытанне толькі ў тым, навошта за бюджэтныя грошы набываць тое, што купляць зусім неабавязкова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі