У Слоніме COVID-19 выявілі ў афіцэра, групу вайскоўцаў пасялілі на палігоне
У Слоніме COVID-19 выявілі ў афіцэра мясцовай вайсковай часткі. Яго адправілі ў абласную бальніцу ў Гродна. Стан вайскоўца задавальняючы, патрэбы ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх ён не мае. Пра гэта паведамляе сайт minsknews.by са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу Міністэрства абароны Наталлю Гаўрусік. Паводле яе слоў, вайскоўцы, якія кантактавалі з афіцэрам, ізаляваны на палігоне. Там для іх створаны ўмовы для аўтаномнага жыцця, ёсць медыкі.
У Беларусі зарэгістраваны 6264 выпадкі COVID-19, у Гродзенскай вобласці іх ужо 176.
На мінулым тыдні стала вядома пра тры першыя выпадкі заражэння каранавірусам у беларускім войску: у навучальным цэнтры у Печах пад Барысавам (адзін чалавек) і ў інжынерна-аэрадромным палку ў Бабруйску (два чалавекі). Іх кантактаў таксама адправілі ў ізаляцыю на палігоны, дзе арганізавалі намётавыя мястэчкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.