У снежні 2017-га сонца над Мінскам свяціла каля дзесяці з паловай гадзін

У снежні 2017-га сонца над Мінскам свяціла каля дзесяці з паловай гадзін

За ўвесь снежань 2017 года сонца над Мінскам свяціла каля дзесяці з паловай гадзін, піша tut.by са спасылкай на Белгідрамет.

Калі дакладна, то працягласць сонечнага ззяння склала 10 гадзін і 24 хвіліны. Год таму, у снежні 2016-га, мінчукі бачылі сонца амаль удвая больш — 18 гадзін 48 хвілін.

У Белгідрамеце кажуць, што максімальная магчымая працягласць сонечнага ззяння ў Мінску ў снежні — 233 гадзіны. Але гэта магчыма толькі пры ўмове, што сонца будзе свяціць ад усходу да заходу. Для Беларусі гэта нерэальна. 

Затое Мінск можа ганарыцца параўнаннем з Масквой: у расійскай сталіцы за снежань 2017 года сонца свяціла толькі шэсць хвілінаў. Гэты месяц у гісторыі Масквы стаў самым цёмным за ўвесь перыяд метэаназіранняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі