У справе аб дамоўным матчы ў беларускім хакеі з'явілася яшчэ і парнаграфія
У судзе Маскоўскага раёна Мінска пачаўся разгляд гучнай справы аб дамоўным матчы ў беларускім хакеі, паведамляе TUT.by. 12 лістапада летась у нацыянальным чэмпіянаце "Дынама-Маладзечна", выйграючы 5:1, у выніку нечакана прайграла "Магілёву" з лікам 5:6. Пасля фінальнай сірэны балельшчыкі крычалі хакеістам "Ганьба!". Відэа матчу было даступнае ў інтэрнэце, таму ўсе жадаючыя маглі атрымаць уяўленне пра тое, што адбывалася на лёдзе. Сілавікі правялі расследаванне і падазрэнні ў дамоўным характары паядынка пацвердзіліся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.