У Стакгольме назавуць першых нобелеўскіх лаўрэатаў

У панядзелак стануць вядомыя імёны лаўрэатаў у галіне фізіялогіі ці медыцыны. Сярод магчымых уладальнікаў узнагароды — прафесар з ЗША Дэніэль Кліёнскі і яго калегі з Японіі Набору Міцушыма ды Ёшыноры Асумі. Яны адкрылі "аўтафагію" — гэта калі клеткі "з'ядаюць" свае часткі, у прыватнасці, ва ўмовах галадання.



Таксама называюцца брытанскі навуковец Эдрыян Берд і прафесары з Ізраіля Говард Седар і Ааран Разін, якія вывучалі працэс меціліравання ДНК. А даследаванні амерыканца Дэніса Слэймана дапамаглі стварыць лекі ад рака грудзей, інфармуе РІА "Новости".  


У аўторак і сераду назавуць уладальнікаў Нобелеўскай прэміі ў галіне фізікі і хіміі. Дата агалошвання імя нобелеўскага лаўрэата па літаратуры яшчэ не вызначана.

Сума кожнай Нобелеўскай прэміі складае 8 мільёнаў шведскіх кронаў ці 926 тысяч еўра.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі