У сталічным кінатэатры “Кастрычнік” сёння адмянілі дзённыя сеансы

У сталічным кінатэатры “Кастрычнік” сёння адмянілі дзённыя сеансы

25 сакавіка ў сталічным кінатэатры “Кастрычнік” адмянілі дзённыя сеансы ў 12.40 і 14.50. Як перадае TUT.by, у кінатэатры гэта тлумачаць “тэхнічнымі прычынамі” — маўляў, няма святла, з’явіліся праблемы на падстанцыі.

У 14.00 каля Акадэміі навук, якая знаходзіцца праз дарогу ад “Кастрычніка”, мае пачацца акцыя апазіцыі да Дня Волі. Плануецца, што там адбудзецца мітынг, пасля чаго ўдзельнікі рушаць да Кастрычніцкай плошчы.

Гарадскія ўлады дазволілі шэсце да плошчы Бангалор.

Таксама акцыі да Дня Волі чакаюцца ва ўсіх абласных цэнтрах краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі