У сталіцы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў прадаюць залаты абутак (фота)

Яны прадаюцца ў адным з буцікоў у Дубаі. Вытворцы не хаваюць, што арыентуюцца на заможных кліентаў з краінаў Персідскай затокі.



Залаты абутак зроблены цалкам уручную. Марэці выкарыстаў аксаміт ў якасці асновы, на якую потым асаблівым спосабам было напылена чыстае золата. У свеце існуе ўсяго некалькі майстроў, якія здольныя выканаць падобную скрупулёзную працу.



Кошт пары залатога абутку ручной працы ад Альберта Марэці ў Дубаі складае 4-4,8 тысячы долараў. Чакаецца, што праз тры месяцы гэтыя туфлі паступяць у продаж і ў іншых краінах, паведамляе РИА "Новости".



Фотафакт: залаты матацыкл — самы дарагі ў свеце
 


Фота з сацыяльных сетак.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі