У Стамбуле на праўрадавы мітынг выйшлі сотні тысяч чалавек (фота, відэа)

У Стамбуле на праўрадавы мітынг выйшлі сотні тысяч чалавек (фота, відэа)

Некалькі соцень тысяч чалавек выйшлі ў Стамбуле на мітынг у падтрымку прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана ў нядзелю, перадае Бі-Бі-Сі. Арганізатары заяўляюць пра тры мільёны ўдзельнікаў, іншыя крыніцы кажуць пра мільён.

Падчас мітынгу Эрдаган зноў абвінаваціў у арганізацыі няўдалага путчу прапаведніка і грамадскага дзеяча Фетхулу Гюлена, які жыве ў ЗША. Прэзідэнт Турцыі заклікаў "разбурыць арганізаваную Гюленам сетку" законнымі метадамі. Ён заявіў, што адновіць у краіне смяротнае пакаранне, калі за гэта прагаласуе парламент.

Нядзельную акцыю ў Стамбуле называюць кульмінацыяй серыі шматтысячных дэманстрацый у падтрымку Эрдагана, якія пракаціліся па Турцыі за апошнія тры тыдні.

Нагадаем, спроба вайсковага перавароту ў Турцыі адбылася 15 ліпеня. Падчас яе загінулі больш за 270 чалавек. Улады затрымалі і арыштавалі з нагоды перавароту каля 18 тысяч чалавек. Падчас "чыстак" дзясяткі тысяч службоўцаў і вайскоўцаў пазбавіліся сваіх пасадаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі