У Старадарожскім раёне мужчына з рэўнасці забіў госця металічнай трубой

У Старадарожскім раёне мужчына з рэўнасці забіў госця металічнай трубой

У Старадарожскім раёне мужчына забіў госця металічнай трубой. Здарэнне адбылося ўвечары 7 лістапада ў вёсцы Навасёлкі. У дом да 34-гадовага мужчыны прыйшоў яго 41-гадовы сусед, які прыехаў на лецішча. Яны распівалі алкагольныя напоі, а пасля паміж імі ўзнікла сварка. Гаспадар спачатку збіваў госця кулакамі, а пасля — металічнай трубой. Калі ён зразумеў, што забіў суседа, вырашыў пазбавіцца ад цела — занёс труп на суседскі падворак і пакінуў на зямлі на ноч.

Раніцай іншыя суседзі ўбачылі труп і патэлефанавалі ў міліцыю. Намеснік начальніка Старадарожскага РАУС Віталь Сакаў адзначае, што праваахоўнікі аператыўна выйшлі на след падазраванага ў здзяйсненні забойства, яго затрымалі. Мужчына расказаў, што спрэчка ўзнікла на глебе рэўнасці — госць запрасіў на танец яго сужыцельку.

Па факце наўмыснага нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія сталі прычынай смерці, распачалі крымінальную справу. Вяскоўцу пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі