У структуры ФК "Нёман" адбыліся новыя затрыманні

Навучэнцы школы на занятках / vk.com/fcnemanschool

Навучэнцы школы на занятках / vk.com/fcnemanschool

У структуры гродзенскага футбольнага клуба "Нёман" адбыліся новыя затрыманні. Сілавікі схапілі трэнера і адміністратара клубнай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву (яна спецыялізуецца на футболе). У затрыманні ўдзельнічалі амапаўцы. Мужчына і жанчына на відэа сілавікоў кажуць, што былі падпісаныя на "экстрэмісцкія" тг-каналы.

Як піша "Наша ніва", затрыманыя 35-гадовы Дзмітрый Бельскі і 42-гадовая Юлія Арлашына.

Раней быў затрыманы, а пасля і звольнены з ФК "Нёман" яго спартыўны дырэктар Дзмітрый Кавалёнак.

Затрыманні адбываюцца ў той час, калі "Нёман" паспяхова выступае ў Лізе канферэнцый, выйшаў у яго трэці раўнд. Сілавікі ж лічаць, што ў гэтым ёсць і іх "заслуга", бо яны "ачышчаюць" клуб. Насамрэч адбываюцца рэпрэсіі. 

У структуры ФК "Нёман" адбыліся новыя затрыманні
Затрыманыя / Сацсеткі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі