У суботу Алімбекава пачне эстафетную гонку
У суботу, 12 снежня, у Хохфільцане на трэцім этапе Кубка свету па біятлоне пройдзе жаночая эстафета 4х6 км. Яна пачнецца ў 13:45. У эстафеце паўдзельнічаюць 23 каманды.
Як паведамляе "Прессбол", у беларускай зборнай пачне эстафетную гонку Дынара Алімбекава. У складзе таксама Ірына Крыўко, Алена Кручынкіна і Ганна Сола.
У пятніцу Алімбекава выйграла спрынтарскую гонку. У агульным заліку Кубка свету яна займае 2-е месца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.