У суботу амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца мокры снег, дождж і моцны вецер
Зімовы холад / pixabay.com
У суботу, 11 лютага, амаль па ўсёй Беларусі прагназуюцца ападкі — мокры снег і дождж. Сіноптыкі папярэджваюць пра ўзмацненне ветру ў многіх раёнах краіны раніцай і ўдзень — да 15-20 м/с (у Мінску — да 18 м/с). Моцны вецер чакаецца і ў нядзелю.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад 0 да -6 градусаў (у Мінску — ад 0 да -5), у дзённыя гадзіны — ад 0 да +5 (у сталіцы — ад 0 да +4 градусаў).
У нядзелю ўначы ў Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцях будзе да 10 градусаў марозу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.