У суботу стартуе 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе
27 ліпеня ў барацьбу за другі па значнасці футбольны трафей уступаюць каманды вышэйшай лігі (Д1).
“Слонім” (Д2) прыме сёння брэсцкае “Дынама” (Д1), “Смалявічы-СТІ” (Д2) таксама чакаюць у госці “Белшыну” (Д1). Мікашэвіцкі “Граніт” (Д2) сустрэнецца з “Нафтанам” (Д1), “Ведрыч-97” (Д2) згуляе з “Нёманам” (Д1), “Бяроза-2010” (Д2) прыме “Гомель” (Д1), а “Віцебск” (Д2) згуляе з супернікам са свайго дывізіёну — “Гарадзеяй” (Д2).
Матчы 1/32 фіналу Кубка Беларусі прайшлі 12 чэрвеня. Адметна, што на той стадыі каманды другой лігі (Д3) выбілі з барацьбы клубы, якія былі на ранг вышэйшыя. “Жлобін” тады перамог “Іслач” — 3:2, "Зорка-БДУ" абыграла "Хімік" з лікам 1:0, а “Гомельжэлдартранс” абыграў з лікам 2:0 “Баранавічы”.
У розыгрышы Кубка Беларусі па футболе прымаюць удзел каманды вышэйшай, першай і другой лігі, а таксама аматарскія каманды — пераможцы спаборніцтваў калектываў фізічнай культуры.
Дзеючы ўладальнік Кубка краіны — ФК “Мінск”.