У суботу ў Беларусі месцамі моцныя вецер і снег, завіруха

Падчас завірухі / pixabay.com
Падчас завірухі / pixabay.com

Сіноптыкі аб'явілі на суботу, 18 лютага, у Беларусі "аранжавы ўзровень небяспекі". Уначы на паўночным усходзе краіны чакаецца моцны снег, завіруха. У многіх раёнах Беларусі (у тым ліку і ў Мінску) магчымае ўзмацненне ветру — да 15-20 м/с, а ўдзень на паўднёвым захадзе — да 24 м/с. Моцны вецер будзе таксама ў нядзелю і ў панядзелак.

Ападкі (снег, мокры снег і дождж) прагназуюцца амаль па ўсёй краіне.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -5 на паўночным усходзе Беларусі да +4 на Брэстчыне, у дзённыя гадзіны будзе ад 0 да +5 (на поўдні краіны — да 7 градусаў цяпла).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі