У супрацоўнікаў сайта By.Tribuna.com праходзяць ператрусы

У супрацоўнікаў сайта By.Tribuna.com праходзяць ператрусы

У супрацоўнікаў спартовага сайта By.Tribuna.com праходзяць ператрусы. Пра гэта распавёў у Фэйсбуку кіраўнік праекта Максім Беразінскі.

1 верасня сілавікі прыйшлі ў кватэру, дзе журналіст жыў да ад'езду з Беларусі. Яны ўзламалі дзверы, а суседзям сказалі, што праз пах ацэтону падазраюць жыхароў кватэры ў вырабе наркотыкаў. Уласніка кватэры не выклікалі.

"Ганарыліся, што шумелі толькі 5 хвілін, бо на лесвічнай клетцы жывуць у тым ліку маленькія дзеці. Канфіскавалі жорсткі дыск старога камп'ютара, некалькі дапатопных флэшак, пару белых бранзалетаў, пару чырвоных, магніцік з "Пагоняй" з лядоўні і біту з лагатыпам Tribuna.com. Больш за ўсё перажываў, каб не забралі кухню. Яна ў мяне белая, а пасярэдзіне — чырвоны халадзільнік. Але кухня на месцы. Халадзільнік таксама", — іранізуе журналіст.

Беразінскі мяркуе, што ператрус адбыўся ў межах "агульнай крымінальнай справы пра леташнія беспарадкі". 

Па яго словах, на днях ператрус прайшоў у яшчэ аднаго супрацоўніка сайта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі