У свой Дзень нараджэння Стыльскі прэзентуе "Велаакустыку" у Брэсце

17 жніўня ў дзень нараджэння Юры Стыльскага “Дай Дарогу!” прэзентуюць “Велаакустыку” у родным Брэсце. Пра гэта Стыльскі паведаміў падчас прэс-канферэнцыі на фэсце “Мост”:

“Мы збярэм яшчэ мясцовыя брэсцкія калектывы і будзе круты сэйшн!” — абяцае музыка.

Канцэрт-святкаванне-прэзентацыя адбудзецца ў кавярні “Акадэмія” (вул. Камсамольская, 42/1) у 18.00.

Нагадаем, "Велаакустыка" — новая акустычная праграма "дай Дарогу!". У яе ўвайшло 10 вядомых песень “Дай дарогу!”, заранжыраваных па-новаму. Цікава, што ў такой версіі некаторыя песні са сцёбнымі тэкстамі набылі глыбока драматычнае адценне. Усе песні “Велаакустыкі” выкладзены ў вольным доступе на YouTube у фармаце 4К.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі