У Трасцянцы Лукашэнка гаварыў пра "дэманаў нецярпімасці"

У Трасцянцы Лукашэнка гаварыў пра "дэманаў нецярпімасці"

29 чэрвеня ў мемарыяльным комплексе "Трасцянец" (падчас Другой сусветнай вайны там быў лагер смерці) прайшоў мітынг-рэквіем. У ім узяў удзел Аляксандр Лукашэнка, на мерапрыемства прыехалі прэзідэнты Германіі і Аўстрыі — Франк-Вальтэр Штайнмаер і Аляксандр Ван дэр Белен.

У сваёй прамове Лукашэнка гаварыў пра "дэманаў нецярпімасці", з якімі сутыкаецца сусветная супольнасць. "Сёння мы бачым, што мінулае нас не пакідае, — цытуе словы кіраўніка Беларусі БЕЛТА. — Многія не прызнаюць дзяржаўных межаў. Сусветная супольнасць зноў сутыкаецца з "дэманамі нянавісці", якія распальваюць нянавісць і правакуюць гвалт".

Лукашэнка нагадаў, што наша краіна выступае за новы маштабны міжнародны дыялог, які мусіць дапамагчы пераадолець усе супярэчнасці. Таксама ён заклікаў захаваць праўду пра вайну і "не дапусціць адраджэння страшэннага мінулага".

У Трасцянцы Лукашэнка гаварыў пра "дэманаў нецярпімасці"
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі