У Валожынскім раёне шукалі старэйшага тэхніка вайсковай часці
Мужчына згубіў жонку і спачатку не змог самастойна выйсці з лесу (ілюстрацыйнае фота)
У Валожынскім раёне шукалі старэйшага тэхніка вайсковай часці. 45-гадовы мужчына з жонкай пайшлі ў лес па грыбы. У той дзень вярнулася толькі жанчына. Яна і звярнулася па дапамогу да ратавальнікаў.
Пошукавая аперацыя пачалася каля вёскі Аўгустова ўвечары 5 кастрычніка. Тэхніка шукалі 18 чалавек і 7 адзінак тэхнікі, але яго слядоў не знайшлі. Раніцай 6 кастрычніка пошукі аднавіліся. І неўзабаве стала вядома, што вайсковец сам выйшаў з лесу, піша kraj.by.
Дарэчы, мясцовыя ўлады звяртаюць увагу, што каля Аўгустова "грыбоў практычна няма".
Падобныя пошукі людзей, якія заблукалі ў лясах, ратавальнікі праводзяць у розных рэгіёнах краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.