У Варшаве адкрыўся беларускі турысцка-інфармацыйны цэнтр

У Варшаве адкрыўся беларускі турысцка-інфармацыйны цэнтр, паведамляе БелаПАН. Яго асноўная задача — садзейнічаць развіццю нацыянальнай турыстычнай галіны. Цэнтр будзе займацца стварэннем інфармацыйнай базы дадзеных аб турыстычным патэнцыяле Беларусі, прапагандай турыстычных магчымасцяў краіны. Тут можна будзе атрымаць інфармацыю пра культурна-гістарычныя славутасці, запаведныя і рэкрэацыйныя мясціны, гатэлі, базы адпачынку, рэстарацыі, кавярні, музеі, тэатры, а таксама знайсці шмат іншых звестак, якія будуць карысныя турыстам у часе наведвання Беларусі.

Сёлета цэнтры такога кшталту адкрылі ў Вільні, Даўгаўпілсе і Пскове.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі