У Варшаве арыштавалі экс-кіраўніка МУС Польшчы і ягонага намесніка

Пратэстоўцы каля аддзялення паліцыі ў Варшаве

Пратэстоўцы каля аддзялення паліцыі ў Варшаве / Agencja Wyborcza.pl

Увечары 9 студзеня варшаўская паліцыя затрымала экс-міністра ўнутраных спраў Марыюша Каміньскага і яго былога намесніка Мацея Вонсіка, паведамляюць польскія СМІ. Яны асуджаныя да двухгадовага зняволення за перавышэнне паўнамоцтваў.

Затрыманне адбылося ў Прэзідэнцкім палацы, куды Каміньскі і Вонсік прыбылі на цырымонію прызначэння новых дарадцаў прэзідэнта Анджэя Дуды. Паліцыя атачыла палац і чакала да вечара, каб узяць абодвух палітыкаў пад варту і даставіць для адбыцця пакарання. Аднак Каміньскі і Вонсік не пакідалі палац. Увечары паліцыянты зайшлі ў будынак і паказалі палітыкам дакументы на іх арышт.

Гэта адбылося ў той час, калі Анджэй Дуда сустракаўся з лідаркай беларускіх дэмакратычных сіл Святланай Ціханоўскай у палацы Бельведэр.

Перад прэзідэнцкім палацам сабралася акцыя пратэсту — паводле некаторых ацэнак, у ёй прынялі ўдзел каля 300 чалавек. Пратэстоўцы называлі затрыманых палітвязнямі і патрабавалі, каб Дуда стаў на абарону Канстытуцыі. Аналагічная акцыя адбылася каля аддзялення паліцыі, куд прывезлі затрыманых

Гісторыя з Каміньскім і Вонсікам пачалася ў 2007 годзе, калі першы з іх узначальваў антыкарупцыйнае бюро, а другі быў яго намеснікам. Тады яны паспрабавалі абвінаваціць у хабарніцтве аднаго з польскіх палітыкаў, але ў выніку іх саміх абвінавацілі ў перавышэнні паўнамоцтваў і незаконнай аператыўнай дзейнасці.

У 2015 годзе Каміньскі і Вонсік былі асуджаныя, але іх паплечнік па партыі Анджэй Дуда як прэзідэнт памілаваў іх. Напрыканцы 2023 года, калі ўладу ў Польшчы пераняла апазіцыя, палітыкаў асудзілі паўторна — ім прысудзілі па два гады зняволення. 8 студзеня суд выдаў ордары на іх арышт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі