У Варшаве беларусы пікетавалі амбасаду Нарвегіі

У Варшаве беларусы пікетавалі амбасаду Нарвегіі

21 чэрвеня ў Варшаве беларусы пікетавалі амбасаду Нарвегіі. Яны пратэставалі супраць дзеянняў нарвежскай кампаніі Yara, якая працягвае супрацоўнічаць з "Беларуськаліем", нягледзячы на палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі.

Акцыя афіцыйна ўзгодненая з уладамі польскай сталіцы. Пратэстоўцы прабылі ля амбасады Нарвегіі дзве гадзіны — у працоўны час, каб супрацоўнікі дыпламатычнага прадстаўніцтва іх пачулі.

Літаральна праз некалькі хвілін да пратэстоўцаў выйшаў прадстаўнік амбасады. Ён сказаў, што ўрад Нарвегіі падтрымлівае беларусаў. Але падкрэсліў, што Yara — прыватная кампанія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі