У Варшаве дэманстрацыяй адзначылі беларускі Дзень Волі

У Варшаве дэманстрацыяй адзначылі беларускі Дзень Волі

Беларусы Варшавы, а таксама салідарныя з імі ўкраінцы і палякі 20 сакавіка правялі дэманстрацыю, прысвечаную Дню Волі. Як перадае Радыё "Свабода", з патрыятычнымі песнямі і воклічамі "Жыве Беларусь!", "Слава Украіне!", "Няхай Жыве Польшча!" яны прайшлі маршам ад сталічнай плошчы Трох Крыжоў да Замкавай плошчы. Там адбыўся мітынг.

Па дарозе дэманстранты затрымаліся каля прэзідэнцкага палаца, каб ушанаваць хвілінаю маўчання памяць трагічна загінулага прэзідэнта Польшчы Леха Качынскага.

На мітынгу былы мэр Варшавы, а цяпер дэпутат Сейма Марцін Свянціцкі заявіў: "Мы зычым сапраўды дэмакратычных зменаў беларусам, бо толькі вызвалення палітвязняў не дастаткова". На мітынгу выступілі таксама прадстаўнікі ўкраінскай грамады, Беларускага дома ў Варшаве, а таксама Ян Маліцкі — дырэктар стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі