У васьмі гарадах Беларусі адкрыюцца польскія візавыя цэнтры

Амбасада Польшчы ў Беларусі аб'явіла тэндэр на аказанне паслуг візавых цэнтраў. Як інфармуе БЕЛТА, яны адкрыюцца ў Мінску, Брэсце, Гродне, Гомелі, Магілёве, Пінску, Баранавічах і Лідзе. У візавых цэнтрах Польшчы павінна знаходзіцца як мінімум 42 акна для прыёму дакументаў на візы і 20 месцаў для збору біяметрычных дадзеных заяўніка.

Нагадаем, з 23 чэрвеня для атрымання шэнгенскай візы беларусы павінны будуць здаць адбіткі ўсіх пальцаў рук і лічбавае фота. Згодна з умовамі тэндэру ў візавых цэнтрах павінна быць неабходнае для гэтага абсталяванне.

Мяркуецца, што цэнтры змогуць штогод прымаць 290 тысяч хадайніцтваў на атрыманне візаў, у тым ліку цэнтр у Мінску — 80 тысяч.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі