У Верхнядзвінску праверылі, ці можна сабраць удзельнікаў тэрытарыяльнай абароны
Праверка і адзін "партызан" / d-p.by
21 лютага ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласціу праверылі, ці можна аператыўна сабраць удзельнікаў тэрытарыяльнай абароны. Правяраліся дзеянні чыноўнікаў, сістэмы апавяшчэння і збору ваеннаабавязаных, прызначаных у тэрытарыяльныя войскі, іх забеспячэння, а таксама здольнасць падраздзялення выконваць "задачы па прызначэнні". У выніку дзеянні мясцовых уладаў атрымалі станоўчую адзнаку, піша "Дзвінская праўда".
Праўда, у фотарэпартажы на сайце раёнкі амаль не відаць "партызанаў", там прысутнічаюць у асноўным вайскоўцы з групы праверкі і чыноўнікі.
Верхнядзвінскі раён мяжуе з Латвіяй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.