У Віцебску за "вытворчасць порна" затрымалі сямейную пару
Дома ў фігурантаў сілавікі знайшлі відэаапаратуру, ілюстрацыйнае фота /
Віцебскія сілавікі паведамілі пра затрыманне чарговых "вытворцаў порна". Гэта сямейная пара — мужчына 33-х гадоў і 29-гадовая жанчына. Яны, па словах сілавікоў, здымалі "інтымны кантэнт, які прадавалі на спецыялізаваных сайтах" — прычым ужо шмат гадоў, з 2018-га.
Пры ператрусе дома ў мужа і жонкі сілавікі знайшлі фота-і відэаапаратуру, "адпаведныя рэквізіт і адзенне". Супраць іх завялі справу за выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў. Прадстаўнік Віцебскага УУС таксама распавёў, што сайты, на якіх фігуранты размяшчалі свае ролікі, цяпер у Беларусі заблакаваныя.
Адзначым таксама, што ў зводках МУС апошнім часам інфармацыя пра затрыманні "за вытворчасць порна" стала з'яўляцца даволі часта. Прычым фігурантамі такіх спраў становяцца ў тым ліку і тыя, хто выкладвае тэматычныя відэа на рэсурс ОnlyFаns.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.