У Вілейскім раёне знайшлі ўнікальны фрагмент кафлі з гербам ВКЛ

Кафля з "Пагоняй" / https://www.facebook.com/rh.belarus/
Кафля з "Пагоняй" / https://www.facebook.com/rh.belarus/

У Вілейскім раёне знайшлі ўнікальны фрагмент кафлі з гербам ВКЛ — "Пагоняй". Мяркуецца, што яна была выраблена ў XVI-XVII стагоддзях. Знаходку зрабілі на месцы аднаго з былых маёнткаў.

"Археолагі ў шоку",піша "Рэгіянальная газета". Падобная кафля з "Пагоняй" — "вельмі рэдкая, унікальная для Беларусі знаходка". Краязнаўца Дзяніс Канецкі кажа, што "аналагаў адзінкі".

Маёнтак, дзе знайшлі кафлю, пэўны час належаў роду Глябовічаў. Магчыма, што ў наступным годзе там будуць праведзены археалагічныя раскопкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі