У Воранаўскім раёне каля мяжы з Літвой тэрабарона ваявала з "дыверсантамі"
![Міліцыя і тэрабарона "ваююць" з "дыверсантамі"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/7778.jpg.webp?itok=R_FH7Ro1)
Міліцыя і тэрабарона "ваююць" з "дыверсантамі" / t.me/pul4region/
У Воранаўскім раёне каля мяжы з Літвой тэрытарыяльная абарона ваявала з "дыверсантамі". Зборам кіраваў асабіста старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік. На яго сабралі старшыняў усіх раёнаў вобласці. Мэтай мерапрыемства называюць "выпрацоўку адзіных падыходаў у службовых асоб мясцовых выканаўчых распарадчых органаў у ходзе падрыхтоўкі і вядзення тэрытарыяльнай абароны".
"Воранаўская газета" піша, што напярэдадні мясцовых удзельнікаў тэрабароны перадалі міліцыі. Яны разам стаяць на арганізаваных блокпастах, правяраюць аўтамабілі. Разам і "ваююць", нясуць "страты".
"Задача ў нас адна — недапушчэнне здзяйснення дыверсій", — кажа начальнік мясцовага РАУС падпалкоўнік міліцыі Віктар Шэйпак.
Мяркуецца, што падчас вайны падраздзяленні тэрабароны будуць ахоўваць важныя аб'екты і змагацца з дыверсійна-разведвальнымі групамі.
2 красавіка ў Гродне Аляксандр Лукашэнка заявіў, што рыхтуе Беларусь да вайны.
![У Воранаўскім раёне каля мяжы з Літвой тэрабарона ваявала з "дыверсантамі"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/7788_2.jpg.webp?itok=V4iiuCOC)
![У Воранаўскім раёне каля мяжы з Літвой тэрабарона ваявала з "дыверсантамі"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/7767.jpg.webp?itok=GHV-9YIl)
![У Воранаўскім раёне каля мяжы з Літвой тэрабарона ваявала з "дыверсантамі"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/65_1.jpg.webp?itok=LGRvZ5CA)
![У Воранаўскім раёне каля мяжы з Літвой тэрабарона ваявала з "дыверсантамі"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/7777_8.jpg.webp?itok=0yuX_Bzh)
![У Воранаўскім раёне каля мяжы з Літвой тэрабарона ваявала з "дыверсантамі"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/8788f90d1b403455ebd672c937fde204.JPG.webp?itok=X0C5rfRb)
![У Воранаўскім раёне каля мяжы з Літвой тэрабарона ваявала з "дыверсантамі"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/40140acc66bcb86b92ff4fdc0c9d4750.JPG.webp?itok=9e6jhE51)
![У Воранаўскім раёне каля мяжы з Літвой тэрабарона ваявала з "дыверсантамі"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/4c8383200dbc6b82e88774481cc0bc02.JPG.webp?itok=4Fi-9aGM)
![У Воранаўскім раёне каля мяжы з Літвой тэрабарона ваявала з "дыверсантамі"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/548d9dc96d760b643b874b4393b1b2b3.JPG.webp?itok=4B2964OT)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.