У Воршы забітая супрацоўніца пошты: злачынец скраў грошы і падпаліў будынак
Аддзяленне Белпошты
У Воршы 71-гадовы мужчына забіў супрацоўніцу пошты на працоўным месцы. Ён скраў з касы больш за тры тысячы рублёў і падпаліў аддзяленне пошты, каб схаваць сляды.
— На пульт Аршанскага аддзела Дэпартамента аховы паступіў сігнал аб спрацаваўшай сігналізацыі ў адным з паштовых аддзяленняў. Нарад, які прыбыў, выявіў задымленне ў памяшканні і труп жанчыны з прыкметамі гвалтоўнай смерці ... невядомы зайшоў у аддзяленне ў адсутнасць іншых наведвальнікаў, па-зверску забіў работніцу, — піша прэс-служба МУС.
Каб знайсці падазраванага, прыехаў асабіста міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. Аказалася, што гэта ўжо неаднаразова судзімы за крадзяжы, хуліганства, разбой і забойства 71-гадовы жыхар Оршы.
— Пры затрыманні ён паспрабаваў схавацца. Супрацоўнікі ўжылі зброю. З агнястрэльнымі раненнямі мужчына шпіталізаваны.
Цяпер праходзяць следчыя дзеянні, каб усталяваць ўсе абставіны злачынства.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.