У Вялікабрытаніі Гары Потэра злавілі на гандлі наркотыкамі
Жыхар брытанскага горада Ёрк Гары Потэр трапіўся на гандлі наркотыкамі, піша lenta.ru са спасылкай на Daily Mirror.
Ёркскі суд разгледзеў справу 19--гадовага брытанца ў чацвер, 13 красавіка. Малады чалавек, які атрымаў імя ў гонар персанажа кніг Джоан Роўлінг, абвінавачваўся ў незаконным захоўванні наркатычных сродкаў класа "Б" з мэтай збыту.
Потэра затрымалі ў студзені. Паліцыянты звярнулі ўвагу на пах, які далятаў ад яго. Маладога чалавека спынілі і знайшлі пры ім тры скруткі з каноплямі і 70 фунтаў стэрлінгаў.
На судзе адвакат заявіў, што Потэр купляў каноплі для сябе і знаёмых з Ёркскага каледжа. Прадаваць марыхуану юнак збіраўся па тым жа кошце, за які купіў. Такім чынам, ён не атрымоўваў фінансавай выгады.
На судзе Потэр прызнаў сваю віну. Прысуд будзе вынесены 4 траўня.