У Вялікабрытаніі падлічваюць галасы: прыхільнікі выхаду з ЕС лідзіруюць
У Вялікабрытаніі падлічваюць галасы на рэферэндуме аб членстве ў Еўрасаюзе. Прыхільнікі выхаду з ЕС лідзіруюць. Пасля падліку больш чым паловы акругаў яны маюць 51,3%, у праціўнікаў выхаду з саюза — 48,7%. Падлік галасоў у буйных гарадах працягваецца. Вядома, што за захаванне членства Вялікабрытаніі ў Еўрасаюзе прагаласавалі такія гарады, як Манчэстар (больш за 60%), Брыстоль (амаль 62%), Кардыф (каля 60%), а таксама такіх лонданскіх раёнаў, як Чэлсі і Кенсінгтан. За выхад з ЕС галасавалі жыхары Дуўра (больш за 62%), Блэкпула, Шэфілда, Мілтан Кінс. Яўка складае больш за 70%.
Як інфармуе ВВС, лідар ультраправай Партыі незалежнасці Злучанага Каралеўства Найджал Фарадж заявіў, што вынікі рэферэндуму ў Вялікабрытаніі могуць стаць пачаткам канца Еўрасаюза. "Мы дамагліся гэтага без адзінага стрэлу", — сказаў палітык.
Эксперты адзначаюць, што калі ў выніку на рэферэндуме перамогуць праціўнікі членства Вялікабрытаніі ў ЕС, працэс выхаду з саюза можа расцягнуцца на некалькі гадоў.
Шэсць пытанняў пра рэферэндум у Брытаніі, адказы на якія трэба ведаць беларусам
Немцы гатовыя адмовіцца ад пены на піве, каб Брытанія не выходзіла з ЕС
Как обычно старики решили за молодых как им надо жить pic.twitter.com/TvdcRXCHjM
— Guselnikov Grigory (@GuselnikovG) 24 июня 2016 г.