У Вялікабрытаніі прадэманстравалі пластыкавыя банкноты
У Вялікабрытаніі прадэманстравалі пластыкавыя банкноты наміналам 5 фунтаў стэрлінгаў, якія з'явяцца ў абарачэнні 13 верасня (наклад — 440 млн асобнікаў). На іх — партрэт былога прэм'ер-міністра краіны Уінстана Чэрчыля.
Банк Англіі адзначае, што новыя банкноты будуць больш трывалымі і чыстымі. Для іх не будзе страшным патрапленне ў пральную машыну.
Вядома, што пластыкавыя банкноты наміналам 10 фунтаў стэрлінгаў з'явяцца ў 2017 годзе, а 20 — у 2020 годзе.