У Вялікабрытаніі ў лабрадора нарадзіўся зялёны шчанюк

У Вялікабрытаніі ў лабрадора нарадзіўся зялёны шчанюк

Шчанюк незвычайнага зялёнага колеру нарадзіўся ў Вялікабрытаніі, паведамляюць СМІ.

Гаспадары сабакі спярша палічылі яго чорным, аднак потым заўважылі зялёны адліў поўсці. Дарэчы, усе іншыя шчанюкі з таго ж памёту маюць палевы колер. Іх маці, двухгадовы лабрадор-рэтрывер па мянушцы Мілі, мае карычневую поўсць.

Незвычайны зялёны колер у шчанюка тлумачаць павышаным утрыманнем білівердзіну ў плацэнце сабакі. Гэтае рэчыва ўтвараецца пры распадзе гемаглабіну. Дарэчы, яно сустракаецца і ў чалавека: пры жаўтусе яно можа назапашвацца ў скуры, надаючы ёй зялёнае адценне.

Зялёнага шчанюка назвалі Фіфі — у гонар прынцэсы Фіёны з мультфільма "Шрэк". Калі Фіфі падрасце, гаспадары плануюць прадаць яе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі