У Японіі ўстанавілі рэкорд хуткасці цягніка на магнітнай падушцы. Відэа
Падчас эксперыменту ён дасягнуў хуткасці 603 км за гадзіну.
У Японіі цягнік на магнітнай падушцы ўстанавіў сусветны рэкорд хуткасці — 603 км за гадзіну. Адбылося гэта на эксперыментальным участку чыгункі ў прэфектуры Яманасі. Папярэдні рэкорд быў устаноўлены ў Японіі 16 красавіка і ён складаў 590 км за гадзіну.
Адзначаецца, што цягнік набірае такую хуткасць, дзякуючы стварэнню магутнага магнітнага поля паміж цягніком і чыгункай за кошт дзеяння высокатэмпературных звышправаднікоў. У адрозненне ад звычайных хуткасных цягнікоў, новыя цягнікі не будуць дакранацца паверхні рэйкі ў працэсе руху.
Японскія ўлады плануюць, што хуткасны цягнік будзе курсіраваць паміж Токіё і горадам Нагоя. Пасажыры змогуць пераадолець 208 км за 40 хвілін.
Фота: АР